Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.

Геаграфія Сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна. Адлегласць да раённага цэнтра — Лагойска — 24 кіламетры. Мяжуе з Каменскім, Лагойскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама з Зембінскім сельсаветам Барысаўскага раёна і Усяжскім сельсаветам Смалявіцкага раёна.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў ШвабыРешение Логойского районного Совета депутатов от 11 декабря 2007 г. № 58 О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета . 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў ШвабскіРешение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі, з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек.

Эканоміка Сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Косіна».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 327, 328 С. 441

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе