Зна́менкаўскі сельсавет (або Зна́менскі сельсавет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Знаменка. Размяшчаўся на паўднёвым усходзе раёна.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Падонкаўскі (Паданкаўскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падонкі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Косіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску ПадонкіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 студзеня 1969 года вёска Падонкі перайменавана ў Знаменку, а сельсавет — у Знаменскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лагойскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1412 чалавек, з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы і Чарняхоўскі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе