Ізбі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ізбішча. Сельсавет размяшчаўся на паўночным захадзе раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1977 годзе ў склад Задор’еўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’еРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня, 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Задор’еўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 568 чалавек, з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — латышыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе