Дубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Дуброва.

17 снежня 1959 года ў склад Лельчыцкага сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дуброва, а сельсавет перайменаваны ў ДуброўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Мазырскага раёна. 1 ліпеня 1965 года з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: Буда Лельчыцкая, Ліпляны, Пабеднае, Чыянне і Чэмернае) наноў утвораны Лельчыцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1014 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,7 % — беларусы, 0,5 % — рускія, 0,5 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 754 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна