Машхарчпрад — беларускае прадпрыемства ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Прадпрыемства ажыццяўляе перапрацоўку бульбы, выпуск бульбапрадуктаў, вытворчасць машын для апрацоўкі харчовых прадуктаў і вытворчасць жытнёвага соладу.

Гісторыя 30 чэрвеня 1980 года Дзяржаўная камісія падпісала акт пра завяршэнне будавання Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода.

У 1985 годзе быў заснаваны Мар’інагорскі эксперыментальны завод бульбапрадуктаў.

У 1993 годзе адбылося зліццё Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода і Мар’інагорскага эксперыментальнага завода бульбапрадуктаў. У 1999 годзе завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства.

У 2007 годзе была створана гандлёвая марка «Мира».

Узнагароды Лідар спажывецкага рынку-2020

Катэгорыя:Прадпрыемствы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Мар’іна Горка Катэгорыя:1980 год у Беларусі