Новыя вызначэнні СІ былі прыняты Міжнародным камітэтам мер і ваг у рэзалюцыі XXVI Генеральнай канферэнцыі мер і ваг 16 лістапада 2018 года. У рэзалюцыі перафармуляваныя вызначэнні асноўных адзінак СІDraft Resolution A. On the revision of the International System of Units (SI) . Новыя вызначэнні СІ набудуць моц 20 мая 2019.

Сутнасць змен: «7 асноўных адзінак вымярэння — секунда, метр, кілаграм, ампер, кельвін, моль і кандэла — застануцца. З іх кілаграм, ампер, кельвін і моль будуць перафармуляваны ў сваіх вызначэннях з выкарыстаннем лікавых значэнняў пастаянных Планка і Больцмана, элементарнага электрычнага зарада і ліку Авагадра. Секунда, метр і кандэла ўжо выражаны праз канстанты, таму іх вызначэнні трэба будзе толькі ўдакладніць. Гэтыя змены палепшаць СІ, не змяніўшы велічыні адзінак, што забяспечыць сумяшчальнасць з існуючымі вымярэннямі».

Новая СІ задзейнічае фундаментальныя фізічныя пастаянныя як аснову для вызначэння асноўных адзінак СІ, што, напрыклад, азначае канец выкарыстання плаціна-ірыдыявага эталона кілаграма для афіцыйнага вызначэння кілаграма ў сістэме СІ.

Новыя вызначэнні Паводле новых вызначэнняў кілаграм, ампер, кельвін, і моль перавызначаны на аснове пастаяннай Планка, элементарнага электрычнага зарада, пастаяннай Больцмана і ліку Авагадра адпаведна, такім чынам, каб: пастаянная Планка дакладна роўная 6,626 070 15 кг·м−2·с−1; элементарны электрычны зарад дакладна роўны 1,602 176 634 А·с; пастаянная Больцмана дакладна роўная 1,380 649 Дж/К; лік Авагадра дакладна роўны 6,022 140 76 моль−1.

Крытыка Некаторыя аўтары з розных прычын крытыкуюць чаканую новую СІ, напрыклад, за разрыў сувязі паміж вызначэннем атамнай адзінкі масы з вызначэннямі кілаграма, моля і ліку Авагадра.

Гл. таксама CODATA Гісторыя метрычнай сістэмы NIST

Катэгорыя: СІ