То́мас Венцлава (Вя́нцлава; ; нар. 11 верасня 1937, Клайпеда, Літва) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі Сын літоўскага пісьменніка Антанаса Венцлавы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысідэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафесар-эмерыт Ельскага ўніверсітэта вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыіПисатель Томас Венцлова переезжает жить в ВильнюсТомас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі. У 1950-я — 1960-я гады не раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзентацыі першага кніжнага выдання яго вершаў па-беларуску і ў другім фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мемарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.

Беларускія пераклады Выбраныя вершы. Пераклалі Л.Баршчэўскі, А.Хадановіч, А.Мінкін, А.Разанаў, В.Вячорка. Мн., 2019. («Паэты планеты»).

Спасылкі Вяртаньне да роднага краю

Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Публіцысты Літвы Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эсэісты Літвы