Кастана́й (, ) — горад у Казахстане, на рацэ Табол, абласны цэнтр Кастанайскай вобласці. Да 1997 года меў назву Кустанай. Насельніцтва горада складае 210 тысяч чалавек.
Гісторыя Горад Кастанай утвораны ў 1879 годзе. На пачатку XX стагоддзя горад быў буйным гандлёвым цэнтрам і быў адным з важлівых звеньяў шляху, што звязвае Азію з Расіяй. Адзін з англійскіх вандроўнікаў, якія прыяжджалі сюды на початку 20 стагоддзя, назваў яго ў сваім дзённіку «другім Чыкага». У той час Кастанай быў вялікім кірмашом, дзвюхпавярховыя драўляныя будынкі, у паветры стаяў пыл, і вуліцы былі пакрытыя пяском. Нягледзячы на гэта, швейцарскі грамадзянін Ларэц (Lorez) пабудаваў найбольшы ў рэгіёне Паўднёвага Урала і на тэрыторыі сённяшняга Казахстана завод па вырабніцтву піва, якое разлівалася ў спецыяльныя фірменныя пляшкі, што тады было рэдкасцю. У 1950-ыя гады насельніцтва горада і вобласці паметна ўзрасло ў сувязі з асваеннем цаліны. З пасляваеннага часу дацяпер на тэрыторыі Кастанайскай вобласці збіраюць вялікія ўраджаі збожжавых культур. На ўсходнім уедзе ў горад, з боку ракі Табол устанавілі напіс з пяціметровымі лічбамі: «385 тыс. тон зерна», дзе лічба тон абнаўлялася штотыдзень.
Эканоміка У горадзе дзейнічае Кустанайазбест — адзін з найбольших светавых вырабнікоў хрызаціл-азбесту ў свеце.
Транспарт Міжнародны аэрапорт, з якого здзяйсняюцца авіарэйсы па Казахстане, у Расію, Беларусь, Германію і іншыя краіны.
Чыгуначны вакзал. За 120 км ад горада размешчаны вялікі чыгуначны вузел — станцыя Табол.
ВНУ горада Кастанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсінава Кустанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсынава Кастанайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт Кастанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэтКустанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэт Кастанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. ДулатаваКустанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. Дулатава Кастанайскі медыцынскі каледж Кастанайскі каледж аўтамабільнага транспартуКустанайскі каледж аўтамабільнага транспарту Кастанайскі педагічны каледж
Насельніцтва
Вядомыя асобы Жанна Аляксандраўна Рупасава (нар. 1944) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі, аграхіміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Марыя Белабровіна (нар. 1999) — беларуская футбалістка.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт акіма Кастанайскай вобласці (кіраўніка адміністрацыі вобласці) Інфармацыйны сайт горада Кастанай Неафіцыйны Кастанайскі форум Кастанай online Кастанай: карысныя старонкі Асваенне цаліны на Кустанайшчыне
Катэгорыя:Гарады Кастанайскай вобласці