Муданьцзя́н () — рака ў паўночна-ўсходняй частцы Кітая, у правінцыі Хэйлунцзян, правы прыток ракі Сунгары (басейн Амура).
Даўжыня ракі каля 700 км (па іншым дадзеным — 550 км). Плошча вадазбору каля 40 000 км². Сярэдні расход вады каля горада Муданьцзян складае 181 м³/с (каля 200 м³/с у сярэднім цячэнні). Рака бярэ пачатак у гарах Муданьлін. Большая частка цячэння ракі ў Маньчжура-Карэйскіх гарах. Укрытая лёдам з лістапада да красавіка.
У верхнім цячэнні ракі вадасховішча Цзінпаху і ГЭС.
Літаратура — С. 5. Муданьцзя́н //
Спасылкі Муданьцзян (река) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Басейн Амура