Польскі палітычны крызіс 1968 года быў справакаваны «закручваннем гаек» з боку 1-га сакратара ЦК ПАРП Уладзіслава Гамулкі, які страчваў уладу, пры падтрымцы правага крыла ПАРП (прэм’ер-міністра Юзафа Цыранкевіча, міністра ўнутраных спраў Мячыслава Мочара і іншых).

Каб прадэманстраваць лаяльнасць Савецкаму Саюзу (у процівагу суседняй Чэхаславакіі, дзе набірала абароты «Пражская вясна»), з санкцыі Гамулкі сталі пагаршацца адносіны з Ізраілем, і ў той жа час унутры Польшчы пачалася цэнзура польскай класікі, якая традыцыйна была накіравана супраць Расійскай імперыі. У выніку забароны спектакля па п’есе А. Міцкевіча «Дзяды»«Дзяды» (1832) Кароткі змест паэмы ў сакавіку 1968 гады пачаліся студэнцкія хваляванні, падушаныя варшаўскай міліцыяй пад камандаваннем палкоўніка Слабчыка.

Мочар абвінаваціў у распальванні гэтых хваляванняў «сіяністаў». Загады аб затрыманні «сіяністаў» выдаваліся міліцэйскімі камендатурамі (у прыватнасці, у Гданьску, за подпісам палкоўніка Кальчынскага). Падзеі 1967—1968 гадоў суправаджаліся антысеміцкай кампаніяй, якой кіраваў урад, польскія яўрэі былі абвешчаны Гамулкам «пятай калонай» ізраільскага сіянізмуThe Jewish question. Time Magazine. ; пасля іх узмацнілася эміграцыя яўрэяў з Польшчы, якую пакінула каля 20 тысяч чалавекCała Polska wyjeżdża. Gazeta Wyborcza.

Гэтыя падзеі, аднак, сур’ёзна падарвалі аўтарытэт Гамулкі і толькі ненадоўга адтэрмінавалі падзенне. Неўзабаве (у 1970 годзе) ён быў вымушаны саступіць уладу Эдварду Гераку.

Спасылкі

Andrzej Friszke, "The March 1968 Protest Movement in Light of Ministry of Interior Reports to the Party Leadership , " Intermarium 1:1 (1997 [translated from Polish; original 1994]). March ’68, Institute of National Remembrance Article on events in 1967

Катэгорыя:Палітычныя крызісы Катэгорыя:Антысемітызм у Польшчы Катэгорыя:1968 год у палітыцы Катэгорыя:1968 год у Польшчы