Дружы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дружылавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дружылавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты.26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляскавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 893 чалавекіНасельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года , з іх 90,0 % — беларусы, 7,2 % — украінцы.

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 4 населеныя пункты: Дружылавічы, Замошша, Калілы, Трыліскі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе