Гарба́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Гарбаха.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варацэвіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбахскага сельсавета было 5 населеных пунктаў. 17 лютага 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Залядынскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок), тады ж у склад Адрыжынскага сельсавета перададзена вёска СмольнікіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снітаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая)Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1101 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — украінцы, 1,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1916 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе