Portal — відэагульня ў жанры «галаваломкі ад першай асобы» (), распрацаваная кампаніяй Valve Corporation. Гульня была выпушчана для ПК і Xbox 360 у складзе зборкі The Orange Box 10 кастрычніка 2007 года. Партаваная версія Portal для прыстаўкі PlayStation 3 распрацоўвалася студыяй EA UK і была выпушчана 11 снежня 2007 года.

Гульня распаўсюджваецца ў складзе зборкі The Orange Box на DVD і Blu-ray, а таксама праз сэрвіс лічбавай дыстрыбуцыі Steam. Сусветным выдаўцом скрынкавай версіі зборкі з’яўляецца карпарацыя Electronic Arts. На тэрыторыі краін СНД Portal распаўсюджваецца кампаніяй Бука ў дзвюх камплектацыях: у складзе The Orange Box і як незалежны прадукт.

Падзеі Portal разгортваюцца ў сусвеце Half-Life, у Лабараторыі даследавання прыроды парталаў Aperture Science. Гулец выступае ў ролі дзяўчыны па імені Чэл, якая праходзіць выпрабаванні ў гэтай Лабараторыі. Гульнявы працэс заснаваны на рашэнні галаваломак з дапамогай пераноснай прылады, якая дазваляе ствараць на плоскіх паверхнях парталы — два злучаныя разрывы матэрыі, праз якія можна імгненна перамяшчацца ў прасторы самому ці пераносіць прадметы.

Portal атрымала высокія ацэнкі і зарабіла мноства ўзнагарод, уключаючы шэраг тытулаў «Гульня года 2007». Вакол сюжэта гульні і яго сувязі з падзеямі Half-Life вядуцца розныя абмеркаванні на форумах, а героі гульні і элементы геймдызайну сталі папулярным мемам.

Гульнявы працэс

Гульнявы працэс круціцца вакол Пераноснай прылады стварэнні парталаў () — выдуманай прылады, якая дазваляе ствараць два парталы. Парталы абмежаваны плоскімі паверхнямі. У адзін і той жа час могуць быць адкрыты толькі два парталы, што адрозніваюцца па колеры — блакітны і аранжавы. Пры адкрыцці новага партала раней адкрыты партал таго ж колеру зачыняецца. Апроч гэтага, парталы аднаго колеру могуць адкрывацца адзін на адным, тым часам як «процілеглы» па колеры партал павінен быць адкрыты ўбаку. Цела, што праходзіць праз парталы, захоўвае сваю кінетычную энергію: велічыня і кірунак вектара скорасці цела адносна плоскасці парталаў не змяняюцца. Гэта часта выкарыстоўваецца пры рашэнні галаваломак, калі парталы трэба адкрываць так, каб перад уваходам у адзін партал гулец набіраў кінетычную энергію, а пасля выхаду з іншага выдаткоўваў яе на пераадоленне перашкоды.

Праз партальны праход нельга адкрываць іншыя парталы, аднак праз яго могуць праходзіць гулец і прадметы. У прыладу стварэння парталаў таксама ўбудаваны спрошчаны від маніпулянта энергетычнага поля нулявога ўзроўню з гульні «Half-Life 2», які дазваляе падымаць прадметы і перамяшчаць іх у прасторы ў непасрэднай блізкасці ад сябе. Таксама гулец можа перасоўвацца на кукішках і падскокваць, але гэтыя здольнасці ў большасці выпадкаў не выкарыстоўваюцца — многія перашкоды можна і трэба пераадольваць з дапамогай парталаў.

Гульня складаецца з 19 тэставых камер, пераходы паміж якімі ажыццяўляюцца з дапамогай ліфта, а таксама шэрага дапаможных памяшканняў з непасрэднай падгрузкай па ходзе праходжання (аналагічна «Half-Life 2»). Па меры праходжання гульні задання робяцца ўсё складаней, прымушаюць камбінаваць розныя прыёмы, такія як перасоўванне грузавога куба на кнопку, выкарыстанне энергетычнага шара ў якасці крыніцы энергіі, выкарыстанне з’явы захавання кінетычнай энергіі і іншыя. Перашкоды ўключаюць у сябе сцены, на якіх няможна стварыць партал, кіслату, сілавыя палі. Праходжанне праз сілавыя палі знішчае прадметы, якія ў дадзены момант нясе гулец, а таксама зачыняе адкрытыя парталы, пакідаючы толькі прыладу для іх стварэння. Пасля праходжання дзевятнаццаці тэставых камер галаваломкі працягваюцца ў «закуліссі» цэнтра развіцця. Гэты этап утрымлівае шмат дэкаратыўных элементаў, што падкрэсліваюць распрацоўнікі ў гульнявых каментарыях. Пад канец гульні адбудзецца адзіная бітва з , якая патрабуе атрыманых навыкаў звароту з парталамі і выкарыстання аб’ектаў гульнявога свету. З сапернікаў у гульні прадстаўлены толькі нерухомыя кулямётныя і ракетныя турэлі.

Парталы

Тэрмін «партал», што выкарыстоўваецца ў апісанні гульні, характарызуе няісны ў рэальным свеце аб’ект, што сустракаецца ў фантастычнай літаратуры ў розных формах і валодае рознымі ўласцівасцямі. Аднак у большасці выпадкаў пад парталам разумеецца аб’ект, здольны імгненна перасоўваць людзей і прадметы ў прасторы, тым самым здзяйсняючы тэлепартацыю. У галасавых каментарыях гульні распрацоўнікі адзначаюць, што гульцы спачатку мяркуюць, што партал адкрываецца ў , аднак у «Portal» прадстаўлены менавіта чарвяточыны, у сувязі з чым першыя некалькі заданняў з’яўляюцца ўступнымі і служаць мэце навучыць гульца гэтай канцэпцыі. Апроч таго, распрацоўнікі хацелі, каб гулец адчуў сябе ў бяспецы ўсярэдзіне партала, таму партал, які зачыняецца, не можа забіць галоўную гераіню ці знішчыць гульнявы аб’ект, а толькі выштурхвае іх.

У «Portal» гулец сутыкаецца з сістэмай двух парталаў, злучаных паміж сабой. Парталы раўназначныя, і абодва ў роўнай ступені могуць выкарыстоўвацца ў якасці як уваходу, гэтак і выхаду. Парталы могуць размяшчацца на плоскіх нерухомых паверхнях. Размешчаны на плоскай паверхні, адзін з парталаў працуе па прынцыпе праходу ў сцяне, аднак, увойдучы ў партал, гулец выходзіць не з іншага боку сцяны, а праз другі партал, які можа знаходзіцца на любой іншай плоскай паверхні. Такім чынам дасягаецца маментальнае перамяшчэнне паміж дзвюма выдаленымі кропкамі.

У гульні партал мае выгляд дзвярнога праёма ці акна эліптычнай формы, аблямаванага пераліўнай, падобнай на агонь, каляровай рамкай. Праз такі партал могуць праходзіць гулец і прадметы; пры гэтым факт праходжання праз партал не ўплывае на іх кінетычную энергію. Апроч таго, партальны праход прапускае праз сябе святло, што дазваляе бачыць становішча і аб’екты, што знаходзяцца па іншы бок партала. На гэтай уласцівасці заснаваны характэрны візуальны эфект гульні, пры якім два парталы, адкрытых адзін насупраць аднаго, ствараюць у сабе вобраз бясконцага шэрага парталаў аднаго колеру. Падобны эфект можна ўбачыць, калі паставіць адно насупраць аднаго два люстэркі. Апроч таго парталы, адкрытыя на падлозе і столі насупраць адзін аднаго, ствараюць эфект «бясконцага падзення» — гулец, які ўвайшоў у партал, пачынае свабодна падаць, пралятаючы праз «бясконцы» лік партальных праходаў з пастаянным паскарэннем, пакуль не дасягне ўсталяванай скорасці падзення. Падчас падзення гулец можа назіраць у партале мноства выяў самога сябе. Для пабочнага назіральніка бачна, што гулец шматкроць правальваецца ў партал на падлозе і вылятае з партала на столі.

Дадатковыя карты По меры праходжання гульні адкрываецца магчымасць праходзіць дадатковыя карты, якія ўяўляюць сабою змененыя тэставыя камеры асноўнай часткі гульні з 13-й па 18-ую. Дадатковыя карты падзяляюцца на ускладненыя і спаборніцкія.

Ускладненыя карты () уяўляюць сабою змененыя версіі тэставых камер, узятых за аснову. У іх могуць быць дададзены сцены, на якіх не адкрываюцца парталы, звычайныя падлогі могуць быць заменены кіслатой, а турэлі могуць быць замкнёны ў адмысловыя клеткі, якія не дазваляюць іх збіваць. Тэставая камера з Кубам-кампаньёнам трохі зменена; сам куб заменены на сферу, якая падскоквае пры падзенні з вышыні і катаецца па роўнай падлозе, што значна ўскладняе рашэнне задання. Спаборніцкія карты () прапануюць гульцу выпрабавання з абмежаваннямі трох відаў: на мінімальную колькасць крокаў (), на мінімальную колькасць адкрытых парталаў () і на мінімальны час праходжання (), пры гэтым самі тэставыя камеры змен не перажываюць. Пасля праходжання карты адлюстроўваецца статыстыка, у якой вынік гульца параўноўваецца з трыма магчымымі значэннямі, адпаведнымі бронзавым, срэбным і залатым медалём. Пабіўшы якое-небудзь значэнне, гулец атрымлівае медаль. Мэтай рэжыму з’яўляецца збор усіх медалёў ува ўсіх выпрабаваннях на ўсіх картах.

Сістэма дасягненняў У «Portal», як і ў іншыя гульні «The Orange Box», убудавана (), якая складаецца ў выкананні шэрага другарадных заданняў і пераадоленні пэўных сюжэтных паваротаў. Заробленыя дасягненні не даюць ніякіх пераваг пры праходжанні, яны толькі адзначаюцца ў меню гульні і сеткавай статыстыцы кампаніі-распрацоўніка «Valve». Прыкладам, частка дасягненняў залічваецца пры праходжанні ключавых сюжэтных момантаў. Атрымаўшы паўнавартасную партальную гармату, гулец заробіць дасягненне «Lab Rat» («Лабараторны пацук»). Таксама ўзнагароджваюцца знішчэнне Куба-кампаньёна («Fratricide» — «Братазабойца») і пабег з «вечарыны» («Partygoer» — «Тусоўшчык»). Прайшоўшы ўсю гульню, атрымлівае «Heartbreaker» («Разбівальнік сэрцаў»).

Шэраг заданняў мае на ўвазе нейкую актыўнасць падчас усёй гульні. Дасягненні атрымлівае гулец, які праляцеў 30 000 футаў уніз («Terminal Velocity» — «Лімітавая скорасць») і скокнуў на 300 футаў у даўжыню («Long Jump» — «Зацяжны скок»). Таксама ўзнагароджваюцца тыя, хто саб’юць са сцен 33 камеры сачэння («Camera Shy» — «Сарамлівы») і сапхнуць адну аўтаматычную турэль іншай («Friendly Fire» — «Агонь па сваіх»).

Апроч таго, гулец атрымае ўзнагароды за праходжанне дадатковых карт. За выкананыя дзве, чатыры і шэсць прасунутых карт выдаюцца «Cupcake» («Кекс»), «Fruitcake» («Фруктовы торцік») і «Vanilla Crazy Cake» («Велізарны торт з крэмам») адпаведна. Той жа, хто пройдзе ўсе заданні на спаборніцкіх картах на бронзу, срэбра і золата, атрымае дасягненні «Basic Science» («Навічок у навуцы»), «Rocket Science» («Сапраўдны навуковец») і «Aperture Science» («Першаадкрывальнік»).

Сюжэт

Персанажы Чэл () — галоўная гераіня, паддоследная дзяўчына, пры мадэляванні якой выкарыстоўваўся твар . Як яна трапіла ў Лабараторыю і кім яна была да падзей «Portal» — невядома. Больш за тое, падчас гульні гулец не можа высветліць нават імя дзяўчыны (яно робіцца вядома толькі з дапаможніка гульні і фінальных цітраў). Чэл мае ўсходні разрэз вока, цёмныя валасы, сабраныя ў невялікі пучок, апранута ў памяранцавую адзежу (у ЗША падобную носяць у турме асуджаныя) з надпісам «Aperture», а да яе галёнак прымацаваны адмысловыя прылады, якія дазваляюць унікнуць пашкоджанняў пры падзенні з любой вышыні. «GLaDOS» () — «Генетычная форма жыцця і дыскавая аперацыйная сістэма», агучана . Штучны інтэлект, распрацаваны навукоўцамі «Aperture Science» падчас спаборніцтва з даследчым цэнтрам «Чорная Мёза» за грант, кантралюе ўсю Лабараторыю, улучаючы наземную вонкавую частку. Знойдучы розум, яна (камп’ютар гаворыць жаночым голасам) знайшла і свядомасць. Паводле слоў Элен Мак-Лейн, «GLaDOS» адзінокая. Гэтым можна вытлумачыць гаманлівасць камп’ютара, калі ён нарэшце знайшоў слухача — гульца. У камп’ютара ёсць цікавасць да тортаў. «GLaDOS» усю гульню гаворыць з Чэл пра іх, як пра ўзнагароду ў канцы, а на маніторах у сервернай зале мільгаюць множныя выявы гэтых кандытарскіх вырабаў.

Развіццё сюжэта

Галоўная гераіня прачынаецца ў капсуле ўсярэдзіне камеры адпачынку са шклянымі празрыстымі сценамі. У камеры, апроч капсулы, ёсць сталок, на якім стаіць радыёпрымач (іграе інструментальная версія фінальнай песні іграння «») і ляжыць планшэт з інфармацыяй аб выпрабаваннях, а таксама ёсць унітаз. Мабыць, камера агадвае працяглае жыццё ў ёй. За межамі камеры бачны белыя сцены, падлогі і столі калідора вакол яе, а ў адной са сцен прароблена акно з матавым шклом у пакой назірання. Выхад з камеры перакрывае вялікая гладкая сцяна. Амаль адразу пасля абуджэння дзяўчыны раздаецца механічны жаночы голас, які вітае гераіню ў Цэнтры развіцця пры Лабараторыі даследаванні прыроды парталаў («Aperture Science»).