Заляды́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залядынне.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глінненскі сельсавет у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глінна. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Валасані (злілася з вёскай Залядынне)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глінненскага сельсавета было 5 населеных пунктаў. 4 кастрычніка 1982 года цэнтр перанесены ў вёску Залядынне, сельсавет перайменаваны ў ЗалядынскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).. 17 лютага 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Адрыжынскага (3 населеныя пункты: вёскі Залядынне, Карсынь і Страмец) і Гарбахскага (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок) сельсаветаўРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе