Барыс Фёдаравіч Баннікаў (12 кастрычніка 1923 — 15 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 42-га стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі 27-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (), чырвонаармеец.
Біяграфія Нарадзіўся 12 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Таранкі цяпер Багародскага раёна Кіраўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рускі. У самым пачатку вайны на фронт пайшлі бацька і старэйшы брат, і ўсе клопаты па гаспадарцы ляглі на плечы маладога Барыса. Працаваў у калгасе.
У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію Багародскім райваенкаматам. З верасня таго ж года на фронце. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года.
15 кастрычніка 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў (Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі) чырвонаармеец Баннікаў з 4 добраахвотнікамі адным з першых пераадолеў раку, захапіў ўчастак траншэі праціўніка і адкрыў агонь, прыкрываючы пераправу роты. Загінуў у гэтым баі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, і ўстойлівасць падчас баёў на прыдняпроўскім плацдарме чырвонаармейцу Баннікаву Барысу Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
Маці Барыса, Матрона Іонаўна, некалькі гадоў нічога не ведала пра сына. Толькі ў кастрычніку 1947 года на яе імя прыйшла Грамата аб прысваенні Б. Ф. Банникову высокага звання.
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна
Памяць
Пахаваны каля вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў брацкай магіле. Яго імем названы вуліцы ў пасёлку Багародскае і ў вёсцы Таранкі. У родным калгасе штогод праводзяцца раённыя лыжныя спаборніцтвы на прыз Героя Савецкага Саюза Б. Ф. Баннікава.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці