Даніла Нячаеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі.

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Пачынаў сезон 2020 у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасці абаронцы, за сезон забіў гол і аддаў 5 галявых перадач, што не выратавала бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года нарэшце падпісаў новы кантракт з клубам і неўзабаве прыняў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць албанскага «Партызані». У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ.

У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры. У лютым 2024 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Міжнародная кар’ера 4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).

24 сакавіка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Гандураса (1:1).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2022, 2024 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дняпро 27 4 2018 Д1 Дняпро 2 0 2019 Д2 Ліда 25 2 2020 Д1 Белшына 19 1 2021 Д1 БАТЭ 24 0 2022 Д1 БАТЭ 28 1 2023 Д1 БАТЭ 14 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ