Юзаф Залескі (; 20 чэрвеня 1727, Беларусь — каля 1793Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.
Пасля заканчэння езуіцкіх школ 18 жніўня 1750 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. У 1752—1753 гг. выкладаў у Пінскім езуіцкім калегіуме. З 1753 па 1756 гг. вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, а потым з 1757 па 1761 гг. — тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У Полацку быў высвечаны на ксяндза.
Прафесар рыторыкі, паэтыкі і гісторыі для экстэрнаў у Нясвіжы (1761—1765), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1765—1769), місіянер у мястэчку Кабылкі пад Варшавай (1770—1771), прэфект школ у Мінску (1771—1772), прэфект касцёлу ў Экімані (1772—1773).
Пасля скасавання Таварыства Ісуса папскім брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў прэфектам школ у Пінску. Верагодна, у 1782 г. пераехаў у Крожы, дзе выконваў абавязкі прапаведніка у школах Адукацыйнай камісіі (1787—1788). Потым, пакуль дазваляла здароўе, некаторы час настаўнічаў у НясвіжыKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 163—164..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума