Аляксей Іванавіч Воранаў (1904—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Аляксей Воранаў нарадзіўся 27 кастрычніка 1904 года ў вёсцы Лемешава (цяпер — Воранава Галіцкага раёна Кастрамской вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Скончыў Гатоўцэўскую вясковую школу. Як старэйшы ў сям’і дапамагаў бацькам па гаспадарцы, затым самастойна вёў яе. Адным з першых у сваёй вёсцы уступіў у калгас, працаваў у ім брыгадзірам. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён ужо быў старшынёй Козінскага сельсавета. У канцы 1941 года Воранаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З мая 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, вызваленні Чарнігава. Да верасня 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Воранаў камандаваў аддзяленнем 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года Воранаў са сваім аддзяленнем на падручных сродках адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Аддзяленне выбіла праціўніка з бліжэйшай траншэі і замацавалася ў ёй, адбіўшы восем варожых контратак. 30 верасня Воранаў падняў сваё аддзяленне ў атаку. У рукапашнай сутычцы яму ўдалося выбіць праціўніка з другога абарончага рубяжа. У тым баі Воранаў асабіста знішчыў каля 30 варожых салдат і афіцэраў, загінуўшы пры гэтым. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Любеч Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Аляксей Воранаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу». У гонар Воранава перайменаваная яго родная вёска, у Галічы яго імем названая вуліца.
Літаратура
Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж.кн.изд., 1972.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці