Троцкі павет (, ) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Трокі.
Гісторыя Троцкі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы.
Насельніцтва Паводле дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 203,4 тыс. чал. У тым ліку літоўцы — 58,1 %; беларусы — 15,7 %; палякі — 11,3 %; яўрэі — 9,5 %; рускія — 4,6 %. У павятовым горадзе Трокі пражывала 3240 чал.Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 16 валасцей: Аляксандраўская — с. , Бутрыманская — м. , Высакадворская — м. Высокі Двор, Ганушышская — м. Ганушышкі, Еўеўская — м. Еўе, Езнаўская — м. Езна, Жосленская — м. Жослі, Жыжморская — м. Жыжморы, Кронская — м. Кроні, Міжрэцкая — с. Скарбуцяны, Мерацкая — м. Мерач, Недзінгаўская — м. Недзінгі, Алькеніцкая — м. Алькенікі, Аранская — м. Араны, Сумялішская — м. Сумялішкі, Троцкая — г. Трокі. Ураднікі павета Троцкія павятовыя маршалкі
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні