Арэ́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.

Гісторыя Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Арэхаўск і вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без Арэхаўска) — 457 чалавек, з іх 86,0 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2876 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе