Марцін Фляшчынскі (; 10 лістапада 1724, Мазовія — 24 снежня 1761, ВільняGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.
Пасля навучання ў музычнай бурсе пры Пінскім езуцікім калегіуме ўступіў 3 верасня 1740 г. у Таварыства Ісуса. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Станіслава Растоўскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Слуцкім езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1643—1646). Выкладаў у Гродна (1746—1748) і Ломжы (1749—1750). Курс філасофіі прайшоў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1750—1754)Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 55-56..
Пасля высвячэння на ксяндза стаў прыдворным прапаведнікам (1756—1757), Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі, якая знаходзілася ў пры віленскім касцёле Св. Рафала (1759—1761). У Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта захоўваюцца рукапісы яго лекцый па рыторыцы за 1759—1761 гг.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума