Баян Яркеевічч Даўлетаў (; 8 сакавіка 1924 — 21 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся 8 сакавіка 1924 года ў вёсцы Татарскі Азібей, цяпер Актанышскага раёна Татарстана, у сям'і селяніна. Татарын.
Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы. Працаваў у калгасе.
У 1942 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Скончыў ваеннае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны з мая 1943 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце. Удзельнік Курскай бітвы.
Камандзір Узвода 1281-га стралковага палка камсамолец лейтэнант Баян Даўлетаў першым з узводам фарсіраваў ДняпроТатарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998.. 17 кастрычніка 1943 года вёў жорсткі бой за вёску Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчыў кулямёты праціўніка, што садзейнічала паспяховаму наступленню батальёна.
21 кастрычніка 1943 года Баян Яркеевіч Даўлетаў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Бывалькі.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, лейтэнанту Баяну Яркеевічу Даўлетаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
Імем Героя названа вуліца ў с. Актаныш Актанышскага раёна Рэспублікі Татарстан. Таксама яго імя насіла піянерская дружына Татарска-Суксінскай сярэдняй школы Актанышскага раёна.
Спасылкі
Наши земляки — Герои Великой Отечественной войны .
Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро