Я́каўлевіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Якаўлевічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Якаўлевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР. З 15 ліпеня 1935 года Якаўлевічы набылі статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус Якаўлевічаў паніжаны да вёскі. 16 верасня 1960 года ў склад Панізоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года Якаўлевіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубаўскага сельсавета.
Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 978 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы).
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе