Мацей Алендзкі (; 23 снежня 1746, Падляшша — 6 красавіка 1816, ПолацкGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — дзеяч Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1770 г. у Нясвіжы. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776—1780). У 1776 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза. З 1785 па 1789 гг. — місіянер у Расне. У 1789—1806 гг. — пракуратар маёнткаў () Полацкага езуіцкага калегіума. Рэктар Мсціслаўскага езуіцкага калегіума (1806—1810)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

У 1810—1812 гг. — пракуратар дома () Полацкага калегіума. Апошнія гады жыцця — міністр ( дасведчаны і аўтарытэтны езуіт, які адказваў за адміністрацыйна-гаспадарчыя справы, а ў час адсутнасці рэктара (суперыёра) выступаў як яго намеснік; «аканом» ордэнскага домаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) у Полацкай езуіцкай акадэміі (1812—1816)Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума