Мія Арбатава (; , Чавускага павета Магілёўскай губерні — , ) — ізраільская балерына і выкладчыца класічнага балета.
Біяграфія Гіршвальд Мая Вульфаўна была малодшай дачкой Вульфа Меіравіча Гіршвальда і Цылі Шмульян. Ейны бацька быў вучоным-хімікам, сіянісцкім дзеячам, валодаў бібліятэкай у Дрыбіне.
У 1925 годзе Арбатава з бацькамі пераехала ў Латвію. У Рызе паступіла ў школу класічнага балета, дзе займалася ў вядомых педагогаў пецярбургскай балетнай школы Фёдаравай і Фокінай. Праз год была прынята ў трупу Латвійскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, а праз два гады стала салісткай Тэатра оперы і балета Адэсы.
У 1936 годзе пасля паспяховых гастроляў у Лондане і ў ЗША пасялілася ў Тэль-Авіве. У 1938 выйшла замуж за акцёра і спевака Ёсэфа Голанда (1908—1973). Разам яны стварылі сатырычны тэатр-кабарэ «Аф-ал-пі» («Насуперак»), а пазней музычныя тэатры «Лі-ла-ла» і «До-рэ-мі», дзе Арбатава была танцоўшчыцай і харэографам.
1940 годзе Арбатава стала прыма-балерынай і харэографам у тэль-авіўскім «Опера Амаміт» («Народная опера»).
У 1943 адкрыла ў Тэль-Авіве балетную студыю, выгадавала тры пакаленні ізраільскіх артыстаў балета, сярод якіх было нямала салістаў, якія выступалі з вядучымі балетнымі трупамі свету. Выкладанне ў студыі Арбатавай вялося на аснове традыцый рускага класічнага балета.
У якасці суддзі і ганаровага госця Арбатава не раз прымала ўдзел у розных міжнародных балетных конкурсах.
Узнагароды У 1985 за ўнёсак у развіццё мастацтва балета ў Ізраілі Міі Арбатавай было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Тэль-Авіва.
Памяць У 1990 годзе вучні Арбатавай заснавалі ў Ізраілі стыпендыю для маладых артыстаў балета і міжнародны конкурс яе імя.
Літаратура Шаретт, Рина. Королева без дворца - Миа Арбатова, пионер классического балета в Израиле. Тель – Авив:2005 ( на іўрыце). Лившиц, Владимир. Мия Арбатова. В кн.: Гордость и слава Дрибинской земли.- Горки:2017.
Спасылкі
Мія Арбатава, біяграфія.
Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі