О́лтушскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Олтуш.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радзежскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маларыцкага сельсавета з вёскамі Гарохавішча, Збураж і КарпінРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области . 10 кастрычніка 2025 года да селсьавета далучана тэрыторыя скасаванага Арэхаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Арэхава, вёскі Добрае, Дрочава, Зеляніца, Перавісь, Перавое), са складу сельсавета ў склад Гвозніцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Ацяты, Збураж, Навалессе, Пяртышча, Радзеж, Хмелішча і Хмялёўка).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2648 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,1 % — беларусы, 6,2 % — украінцы, 1,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 2545 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Олтушский сельский Совет: история, события, люди : Информационный альбом. — Малорита, 2015. — 36 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе