Агнія Львоўна Барто (, 4(17) лютага 1906,  — , там жа) — савецкая дзіцячая паэтка, пісьменніца, кінасцэнарыстка, радыёвядучая. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950) і Ленінскай прэміі (1972).

Творчасць Пісала пераважна для дзяцей. Зборнік вершаў «Браткі» (1928), «Хлопчык наадварот» (1934), «Лялькі» (1936), «Снягір» (1939), «Вершы дзецям» (1949; Дзяржаўная прэмія СССР 1950), «Я расту» (1968), «За кветкамі ў зімовы лес» (1970; Ленінская прэмія 1972) і інш. Яе вершы адметныя мяккім гумарам, яснасцю мовы. Аўтар сцэнарыяў кінафільмаў «Падкідыш» (1939), «Алёша Пціцын выпрацоўвае характар» (1958), празаічных твораў «Знайсці чалавека» (1969, пра пошукі сем’яў дзяцей, што згубіліся ў Вялікую Айчынную вайну), «Запіскі дзіцячага паэта» (1976).

На беларускую мову вершы Барто перакладалі Э. Агняцвет, В. Вітка, А. Вольскі, К. Шавель і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Дзіцячыя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР