Барыс Васільевіч Самсонаў (1909—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Барыс Самсонаў нарадзіўся 3 чэрвеня 1909 года ў вёсцы Востраў (цяпер — Ленінскі раён Маскоўскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, затым на маскоўскіх заводах. У ліпені 1943 года Самсонаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 218-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
26 верасня 1943 года Самсонаў у ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Няданчычы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Асабіста ўдзельнічаў у рукапашных сутычках, знішчыўшы 8 варожых салдат. У ходзе наступных баёў 21 кастрычніка 1943 года Самсонаў загінуў. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі» гвардыі чырвонаармеец Барыс Самсонаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Літаратура
Герои огненных лет. Книга 5. — М.: Московский рабочий, 1982. Звёзды доблести ратной. — Новосибирск: Новосибирское кн. изд. 1986. Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010.
Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны