Андрэй Чыж (, ; 27 верасня 1763, Беларусь — 23 красавіка 1816, Полацк) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1783 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1783—1785) выкладаў інфіму (1785—1786), граматыку, сінтаксіс і рускую мову (1787—1788), паэтыку і рускую мову (1788—1789), рыторыку і рускую мову (1789—1790) у Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1790 па 1794 гг. праходзіў курс тэалогіі ў Полацку. У 1792 г. быў высвечаны на ксяндзаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Прафесар рыторыкі і паэтыкі (1794—1795) у Полацкім езуіцкім калегіуме. Рэгент канвікту і прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1795—1797), прэфект школ у Полацку (1800—1802). У 1802—1806 гг. — рэгент езуіцкага канвікту ў Пецярбургу. Пасля пераўтварэння канвікту ў Высакародны калегіум (Collegium nobilium) быў яго нязменным рэктарам (1806—1815) і заслужыў на гэтай пасадзе добрую памяць многіх сваіх вучняўИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 166—167.. 1813 г. — асістэнт генерала Таварыства Ісуса ў Расіі Тадэвуша Бжазоўскага.

Літаратура Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума