Галіна Віктараўна Бокун (нар. , г. Вэнтспілс, ЛатССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1969 годзе БПІ. У 1969—1981 гадах працавала ў праектным інстытуце «Белдзяржпраект», у 1981—1984 гадах - у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама (вядучы архітэктар), у 1984—1993 гадах - ізноў у «Белдзяржпраекце» (архітэктар, вядучы архітэктар). З 1993 года працуе ў будаўнічым холдынгу «Сармат» (галоўны спецыяліст, намеснік дырэктара, тэхнічны дырэктар).

Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць Укараніла ў масавае будаўніцтва Беларусі энергаэфектыўныя тэхналогіі, перш за ўсё сістэмы вонкавага ўцяплення будынкаў («тэрмашуба»).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары СССР