Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія () — вышэйшая рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, якая існавала ў Варшаве з 1836 па 1867 гг.
Гісторыя
Ужо ў 1816 годзе быў заснаваны багаслоўскі факультэт пры зноў створаным Варшаўскім універсітэце, рэктарам якога, на працягу ўсёй першай эпохі яго існавання, быў святар ; акрамя таго, існавала ў Варшаве семінарыя, у якой вучыліся маладыя людзі, якія жадалі прысвяціць сябе духоўнаму званню. У 1833 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў універсітэт быў зачынены, а праз тры гады, па ўказе імператара Мікалая I ад 4 (15 кастрычніка) 1835 года, заснавана акадэмія, з выкладаннем на польскай мове. На яе ўтрыманне быў закладзены такі ж самы фонд, што і папярэдніцы (Галоўнай Варшаўскай семінарыі) у суме 103.800 злотых, з дадаткам у 62.800 злотых.
9 лютага 1837 года ў касцёле адбыўся ўрачысты акт адкрыцця Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі«Wiadamość o założeniu i otworzeniu Akademii duchownéj rzymsko-katolickiéj w Warszawie» — Warszawa, 1837. На чале акадэміі стаяў рэктар, які назначаўся імператарам з ліку двух кандыдатаў, прадстаўленых саветам акадэміі. Падпарадкоўвалася акадэмія Варшаўскаму архібіскупу. Па статуту ў складзе выкладчыкаў павінна было быць 7 прафесараў тэалагічных навук, 4 прафесара навук дапаможных, 2 лектары і адміністратар. Таксама ў акадэміі былі створаны кафедры: герменеўтыкі, археалогіі, біблейскай інтрадукцыі (вывучэнне Ветхага Запавету з габрэйскай мовай) герменеўтыкі, вывучэння Новага Запавету і грэцкай мовы выкладання Святога Пісьма тэалогіі дагматычнай тэалогіі маральнай і пастырскай царкоўнага права гісторыі Старога і Новага Запаветаў патралогіі, гамілетыкі з курсам польскай літаратуры і яе гісторыі філасофіі і яе гісторыі літаратуры лацінскай і грэцкай рускай мовы і літаратуры, французскай і нямецкай мовы Бюджэтных месцаў для студэнтаў было 40, але маглі быць выхаванцы-платнікі, абавязаныя жыць у акадэміі; прыходнымі дапускаліся толькі манахі. Для паступлення ў акадэмію трэба было мець закончаную семінарскую адукацыю. Курс навучання складаў 4 гады, вакацыі былі зацверджаныя штогод з 15 ліпеня да 15 верасня. Выкладанне прадметаў вялося на польскай і лацінскай мовах. Пасля вучобы ў акадэміі выпускнікіВыпускники Варшавской духовной академии Akademia Duchowna Warszawska 1841, 1845—1847, 1850—1852, 1854—1862 r. атрымлівалі ступень кандыдата, магістра або доктара багаслоўя, з абавязкам прыняць месца, прапанаванае духоўным начальствам. Пасля Паўстання (1863—1864) гг. Варшаўская акадэмія была зачынена ў 1867 годзе, а слухачы яе былі пераведзеныя ў Пецярбургскую рымска-каталіцкую Акадэмію.
Рэктары 1836—? — Войцех АссалінскіWojciech Ossoliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny 1842—1861 — Бонавентура БуткевічButkiewicz Bonawentura // eduteka.pl
Гл. таксама Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
Крыніцы
Літаратура «Wiadamość o założeniu i otworzeniu Akademii duchownéj rzymsko-katolickiéj w Warszawie» — Warszawa, 1837 «Rocznik religijny wyznań chrześcijańskich w Królestwie Polskiém: na rok 1847» — Warszawa, 1847
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1836 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1867 годзе
Катэгорыя:Варшава