Вараты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варатынь.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССРВАРАТЫНЬ // С. 164. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1976 года ў склад сельсавета з Кавалёўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Амяленская Слабада, Туркі і Туркоўская Слабада)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. 27 верасня 2018 года скасаваны пасёлак ПарасляРешение Бобруйского районного Совета депутатов от 27 сентября 2018 г. № 8-3 Об упразднении поселка Поросля Воротынского сельсовета Бобруйского района.

Былыя населеныя пункты на тэрыторыі Варатынскага сельсавета пасёлак Малая Кантора пасёлак Дулеў пасёлак Глухое Ляда вёска Бяляцін вёска Падляддзе пасёлак Зорка пасёлак Малы Восаў пасёлак Чырвоная Ніва (хутар Максіма) хутар Падхвойкі хутар Майдан хутар Гарэлае Тапіла пасёлак Парасля

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1296 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,2 % — беларусы, 12,1 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага 1-га раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе