Вярхо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вярховічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года са складу сельсавета ў Агародніцкі сельсавет Камянецкага раёна перададзена вёска ГершоныУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 6 чэрвеня 1960 года ў склад Бушміцкага сельсавета перададзены вёскі Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, ЮўсічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў. У 1977 годзе скасавана вёска МартынюкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 7 верасня 2006 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзена вёска МанчакіРешение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 262 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Брестской области. 23 чэрвеня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каленкавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Дубраўцы, Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Сіпурка і ЮўсічыРешение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1959 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,5 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 6,1 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,5 % — малдаванеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2404 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе