Расня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Расна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Расненскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Расна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўковіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Забалацце і Чарнёва)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Старое Расна (злілася з вёскай Новае Расна)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў. 5 сакавіка 1981 года цэнтрам сельсавета вызначана Новае Расна. 11 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Абяроўшчына, 26 красавіка 2013 года — у аграгарадок РаснаРешение Каменецкого районного Совета депутатов от 26 апреля 2013 г. № 189 О переносе административного центра Ряснянского сельсовета в агрогородок Рясна . 20 снежня 2013 года сельсавет перайменаваны ў РаснянскіРешение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 331 О переименовании Рясненского сельсовета Каменецкого района Брестской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2985 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 82,2 % — беларусы, 8,5 % — украінцы, 7,6 % — рускія, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе