Цунамі ў Зондскім праліве — стыхійнае бедства, якое адбылося 22 снежня 2018 года на поўдні Інданезіі. Цунамі абрынулася на абодва бакі Зондскага праліва, як мяркуюць, яно было выклікана вывяржэннем вулкана Анак Кракатау. Загінула, па меншай меры, 429 чалавек, больш за 1400 былі паранены.

На думку навукоўцаў, абвалілася падводная частка вулканічнага конусу, гэта і выклікала магутную хвалю. Цунамі стала адным з самых разбуральных за ўсю гісторыю Інданезііtvr.by.

Сярод ахвяр апынуліся ўдзельнікі папулярнай у Інданезіі мясцовай групы Seventeen. Хвалі накрылі музыкаў і іх гледачоў проста падчас выступу ў курортным горадзе Танджунг-Лесунгnashaniva.by.

Да пошукаў пацярпелых былі прыцягнутыя сотні вайскоўцаў і добраахвотнікаў — яны прачэсвалі пляжы правінцыяў, якія трапілі пад удар стыхііbelsat.eu.

Катэгорыя:Цунамі Катэгорыя:Катастрофы 2018 года Катэгорыя:Падзеі 22 снежня Катэгорыя:Снежань 2018 года