Вектарныя графічныя рэдактары дазваляюць карыстальніку ствараць і рэдагаваць вектарныя выявы непасрэдна на экране камп’ютара, а таксама захоўваць іх у розных вектарных фарматах, напрыклад, CDR, AI, EPS, WMF або SVG.
Асноўныя інструменты вектарных рэдактараў
Крывыя Безье — дазваляюць ствараць прамыя, ломаныя і гладкія крывыя, якія праходзяць праз вузлавыя кропкі, з пэўнымі датычнымі ў гэтых кропках; Заліванне — дазваляе зафарбоўваць абмежаваныя вобласці пэўным колерам або градыентам; Тэкст ствараецца з дапамогай адпаведнага інструмента, а потым часта пераўтвараецца ў крывыя, каб забяспечыць незалежнасць выявы ад шрыфтоў, наяўных (або адсутных) на камп’ютары, які выкарыстоўваецца для прагляду; Набор геаметрычных прымітываў; Аловак — дазваляе ствараць лініі «ад рукі». Пры стварэнні такіх ліній узнікае вялікая колькасць вузлавых кропак, ад якіх у далейшым можна пазбавіцца з дапамогай «ускладнення крывой».
Параўнанне вектарных і растравых рэдактараў Вектарныя рэдактары часта супрацьпастаўляюць растравым рэдактарам. У рэчаіснасці іх магчымасці часта дапаўняюць адзін аднаго:
Вектарныя рэдактары звычайна больш прыдатныя для стварэння разметкі старонак, тыпаграфікі, лагатыпаў, sharp-edged мастацкіх ілюстрацый (напрыклад, мультыплікацыя, clip art, складаныя геаметрычныя ўзоры), тэхнічных ілюстрацый, для стварэння дыяграм і складання блок-схемаў. Растравыя рэдактары больш падыходзяць для апрацоўкі і рэтушавання фотаздымкаў, стварэння фотарэалістычных ілюстрацый, калажаў і стварэння малюнкаў ад рукі з дапамогай графічнага планшэта.
Апошнія версіі растравых рэдактараў (такіх як GIMP або Photoshop) прадастаўляюць карыстальніку і вектарныя інструменты, а вектарныя рэдактары (CorelDRAW, Adobe Illustrator, Xara Designer, Adobe Fireworks, Inkscape, Alchemy, SK1 і іншыя) рэалізуюць і растравыя эфекты (напрыклад, заліванне), хоць часам і некалькі абмежаваныя ў параўнанні з растравымі рэдактарамі.
Гл. таксама
Вектарная графіка Параўнанне вектарных графічных рэдактараў Спіс ПЗ для вектарызацыі Растравы графічны рэдактар
Катэгорыя:Вектарныя графічныя рэдактары