Графічны рэдактар — камп’ютарная праграма, якая дазваляе ствараць, праглядаць, апрацоўваць і рэдагаваць лічбавыя выявы (фатаграфіі, відарысы, анімацыі) на камп’ютары.

Графічныя рэдактары падзяляюцца на растравыя і вектарныя ў залежнасці ад спосабу захавання выявы (адпаведна, растравы ці вектарны). Таксама існуюць гібрыдныя рэдактары, якія маюць магчымасці апрацоўкі як вектарнай, так і растравай графікі.

Прыклады

Растравыя рэдактары Adobe Photoshop GIMP Krita Photofiltre Paint.NET Вектарныя рэдактары Adobe Illustrator Corel Draw Inkscape Гібрыдныя рэдактары RasterDesk для AutoCAD Spotlight

Adobe Photoshop мае некаторыя функцыі для працы з вектарнай графікай, а Adobe Illustrator і Corel Draw — для працы з растравай графікай адпаведна.

Катэгорыя:Графічныя рэдактары