«Сло́ўнік белару́скай гаво́ркі» () — слоўнік беларускай мовы, складзены Іванам Насовічам і выдадзены ў 1870 годзе Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу. Лічыцца адным з найкаштоўнейшых дыяментаў беларускай лексікаграфіі.

Стаў асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў. Актыўна выкарыстоўваўся рэдактарамі і аўтарамі газеты «Наша Ніва»Ад укладальнікаў, Іван Насовіч. Слоўнік беларускай мовы (электронная версія).

Гісторыя

Перадумовы з’яўлення слоўніка

Сучасная беларуская мова ўзнікла на аснове старабеларускай мовы, распаўсюджанай на этнічных беларускіх тэрыторыях у ХІХ ст. З сярэдзіны 1830-х гадоў вывучэннем гутарковай мовы заняліся этнографы. Этнограф Павел Шпілеўскі на аснове варыянтаў гаворак у Міншчыны распрацаваў беларускую граматыку з выкарыстаннем кірылічнага алфавіта у 1846 годзе.

Патрэба ў слоўніку беларускай мовы ўзнікла ў час выдання «Актаў, адносных да гісторыі Заходняй Расіі» () у 1843–1853 гг. Рэдактар «Актаў» протаіерэй Іван Грыгаровіч (1792–1852) меў намер стварыць у рамках праекта беларускі слоўнік. Аднак задуму не ажыццявілі з-за заўчаснай смерці Грыгаровіча, які паспеў адолець толькі першыя 10 старонак.

Пасля гэтага, Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Імператарскай акадэміі навук перадала працу Грыгаровіча І. І. Насовічу і С. П. Мікуцкаму (матэрыялы другога адзначаліся акадэіяй як «нязначныя»). Варта адзначыць, што ў гэты момант Імператарская акадэмія навук не вызначала беларускую, як асобную мову, і лічыла як дыялектам рускай.

Стварэнне слоўніка Матэрыяламі для стварэння слоўніка сталі: помнікі вуснай народнай славеснасці: песні, прыказкі, прымаўкі, казкі і інш.; зборнікі слоў, складзеныя ім падчас паездак па Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерням і па некаторым ускраінам Прывіслянскага краю, сумежным з названымі губернямі; «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, заключаных у актах Заходняй Расіі», складзены ім...; «Вопыт абласнога слоўніка вялікарускай гаворкі», у які ўвайшло некалькі невялікіх зборнікаў слоў беларускай гаворкі; нешматлікія матэрыялы беларускай гаворкі і славеснасці, надрукаваныя ў Весцях Імператарскай акадэміі навук па Аддзяленні рускай мовы і славеснасці, працах Маскоўкай супольнасці аматараў славеснасці, у Этнаграфічным зборніку Імператарскай Рускай геаграфічнай супольнасці, у зборніках Чачота і Зянкевіча.Новы слоўнік быў спробай сістэматызацыі выяўленай фальклорнай і канцылярска-справавой спадчыны беларускага народа — старабеларускіх актаў, грамат, іншых пісьмовых помнікаў, фальклорных і этнаграфічных выданняў, многія з якіх паслужылі крыніцамі для рэестру слоўніка.

Выданне слоўніка

Вынікам 16-гадовай скрупулёзнай працы Насовіча стаў «Слоўнік», скончаны ў 1863 г. Яго папярэднікам быў неапублікаваны «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з „Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі“», з тлумачэннем каля 13 тыс. слоў і паняццяў, за якую аўтар атрымаў «Іван Насовіч і першы сучасны беларускі слоўнік (1870)». Беларускае летапісанне. Восень 2000 г. № 13.

Слоўнік змясціў больш за 30 тысяч слоў і быў выдадзены Імператарскай Акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў маі 1870 г. У рэдакцыйных уводзінах да яго адзначаецца, што:Беларуская гаворка, якая дамінуе на шырокай прасторы ад Нёмана і Нараў да вярхоўяў Волгі і ад Заходняй Дзвіны да Прыпяці і Іпуці і на якой гавораць жыхары паўночна-заходніх і некаторых сумежных з імі губерняў, або тых мясцін, якія некалі насяляла Крывіцкіе племя, ужо даўно звяртала на сябе ўвагу айчынных філолагаў па ўцалелых у ім каштоўных рэштках старажытнай мовы.Гісторык і мовазнаўца Ян Станкевіч адзначаў, на падставе апублікаваных у 1928 годзе асабістых сшыткаў Івана Насовіча, замену Расійскай акадэміяй навук назвы мовы з «крывіцкай» на «беларускую» супраць волі аўтараВеда. № 2, 1952. С. 53—54.. Гэта адбывалася на фоне агульнага пашырэння расійскімі ўладамі тэрміна «беларусы» побач з «вялікарусы» і «маларосы».

За ўкладанне слоўніка аўтар быў узнагароджвны . Пасля выхаду «Слоўніка» Насовіч працягваў збор лінгвістычных матэрыялаў, якія трапілі ў «Дадатак да беларускага слоўніка», выдадзенага пасмяротна ў 1881 г.

Уплывовасць

На фоне заняпаду беларускай мовы ў XVII—XVIII стст., «Слоўнік Насовіча» стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы сярэдзіны XIX ст. На той час у Расійскай імперыі беларуская не лічыліся асобнай мовай і падобная праца моцна паспрыяла ўмацаванню нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў.Фактычна, слоўнік І. Насовіча, як і многія іншыя даследаванні культуры і побыту беларусаў, быў пакліканы навукова падтрымаць афіцыйную ідэю заходнерусізму (Беларусь – этнаграфічная частка Расіі, яе нешматлікія культурныя і моўныя адрозненні – прыкры польскі ўплыў, падлеглы скасаванню). Аднак яго рэестравая і ілюстратыўная часткі толькі пацвердзілі існаванне самастойнага і этнаграфічна самабытнага беларускага этнасу.З больш чым 30 тысячамі слоў, Слоўнік быў ахарактарызаваны як «неперасягнуты збор лексікі жывой мовы XIX стагоддзя» і як «адна з асноўных вех беларускага нацыянальнага адраджэння пасля Студзеньскага паўстання 1863 г.».

Некаторыя даследчыкі разглядаюць яго як «першы слоўнік беларускай літаратурнай мовы», бо ён выконваў функцыі вывучэння, апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы, а значыць, надаваў гэтай мове статус нацыянальнай.

Слоўнік доўгі час заставаўся адзінай навуковай крыніцай беларускага слова і меў уплыў на многія моўныя і нацыятворчыя працэсы. У 1920-я гады, калі ў Беларусі ішоў актыўны працэс моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся надзвычай шырокім попытам. Уплыў слоўніка заўважны і ў лексіцы тагачасных беларускіх пісьменнікаў. Слоўнік Насовіча доўгі час быў бадай адзінай крыніцай беларускай мовы і для замежных даследчыкаў-славістаў, якія часта на яго спасылаліся ў сваіх працах. Нягледзячы на тое, што слоўніку споўнілася 140 гадоў, ён застаецца актуальным і сёння як для даследчыкаў, так і для больш шырокай публікі.

Асаблівасці слоўніка

Рэестр слоўніка ўключае каля 35 тысяч слоў. Спецыялісты адзначаюць, што ў слоўніку пераважае паўночна-заходняя дыялектная лексіка, але яго цяжка назваць адназначна дыялектным, паколькі ў ім сумяшчаюцца таксама і рысы тлумачальнага і перакладнога слоўніка, што робіць яго ўніверсальным. Каштоўнасць слоўніка заключаецца не толькі ў яго ўнікальным спалучэннем характэрных рыс самых розных па тыпу слоўнікаў, але і ў тым, што ён змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял на падставе народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў.

Таксама варта адзначыць багаты набор скарачэнняў і дадатковых атрыбутаў, якія падаюцца разам з тлумачэннямі слоў. Гэта адзначэнне: рэгіёнаў, этымалогіі (як разумеў сам І. Насовіч), агульнага паходжання слоў (дзіцячае, абласное, царкоўнае, філасоўскае), стылістыкі, сацыяльных пластоў і інш. Такім чынам, слоўнік разбурае старыя ўяўленні пра «сялянскасць» беларускай мовы, яе побытава-зніжаны характар і немагчымасць перадачы абстрактных і высокастылёвых паняццяў.

Фанетыка і графіка У прадмове да слоўніка адзначалася, што складальнік прытрымліваўся вымовы, якая дамінавала ў Магілёўскай губерні і намагаўся захаваць па магчымасці цалкам усе адценні вымаўлення ў ёй галосных. Для гэтага ў слоўніку былі ўведзены некалькі знакаў: +Назва знакаЗнакАзначэннеПрыкладыКароткі знак◌̌Паніжэнне галоснай або скарачэнне галосных «и» або «у»я̌ко́ва̀; я й такъ, я й сякъ, а ўсе не ўгожу емуАблегчаны знак◌̂Перадача ўздыму або павышэння галоснайêно̀, бѣдзѣ̀, вôлноДзве кропкі◌̈Паказванне, што «е» і «ѣ» павінны вымаўляцца як іôёсць, ёнъ, звѣзды

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Электронны варыянт слоўніка

Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы