Даўгапо́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Даўгаполле.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Маскаляняцкага і Селішчанскага сельсаветаў, цэнтр — вёска ДаўгаполлеУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1971 годзе скасаваны вёскі Каптуры і СемянюгіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1973 года — вёскі Вялікі Узнор і МарцінятыРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 27 населеных пунктаў. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЗарэччаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435)., у жніўні 1988 года вернуты ў вёску Даўгаполле. 26 чэрвеня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пралетарскага сельсавета. 29 снежня 2022 года скасавана вёска БеляіРешение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 999 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,1 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 625 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Долгопольский сельский Совет

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе