Стало́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сталовічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастарынскага сельсавета, вёска Новы Свет перададзена ў склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 студзеня 1961 года ў склад Гірмантаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 21 чэрвеня 1966 года ў склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска АрабаўшчынаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. 17 лютага 1975 года скасавана вёска Пастарынне (злілася з вёскай Пастарынне Гірмантаўскага сельсавета)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў. 6 мая 1978 года скасавана вёска Тодараўцы (злілася з вёскай Вялікія Гацішчы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 6 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..

26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы — скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета і частка населеных пунктаў Каўпеніцкага сельсавета з вёскамі Антанова, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1674 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,5 % — палякі, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2695 чалавек

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе