Ту́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тухавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 22 красавіка 1957 года ў склад Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна перададзена вёска ЗалужжаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. З 14 кастрычніка 1957 года ў Ляхавіцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты. 6 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Востраўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1981 годзе