Прынц Хісахіта (悠仁親王 Хісахіта-сінна: нарадзіўся 6 верасня 2006 года ў Токіа) — малодшае дзіця і адзіны сын Фуміхіта, прынца Акісіна і прынцэсы Кіко, член Японскай Імператарскай фаміліі. З’яўляецца трэцім у парадку атрымання ў спадчыну імператарскага прастола Японіі (пасля сваіх дзядзькі — наследнага прынца Нарухіта і бацькі)Первое появление на публике новорожденного принца Японии Хисахито — Первый канал.

У Хісахіта дзве старэйшыя сястры — прынцэса Мака (н. 23 кастрычніка 1991) і прынцэса Како (н. 29 снежня 1994).

Імя Згодна з заявамі Агенцтва Імператарскага Двара, асабістае імя прынца — Хісахіта — азначае «ясны і дабрадзейны». Альтэрнатыўны пераклад — «цудоўны, ціхамірны, несмяротны». Імя было абрана яго бацькам; эмблемай прынца з’яўляецца сцыадапіцісНаследника японского престола назвали Хисахито NEWSru.com (12 верасня 2006 г.).

Біяграфія Прынц з’явіўся на свет ў 8:27 (па Такійскаму часу) у такійскай бальніцы Айіку. Вага немаўля пры нараджэнні склала 2,556 кгНаследник Японии Взгляд.ру (6 верасня 2006). Нараджэнне прынца суправаджалася рытуальнымі цырымоніямі ў Імператарскай сям’і і святкаваннем па ўсёй краінеhttp://www.newsru.com/world/06sep2006/last_samurai.html Новорожденный японский принц получил первый подарок от дедушки — меч длиной 26 сантиметров] NEWSru.com (6 верасня 2006 г.).

Пытанне аб перадачы трона ў спадчыну Хісахіта стаў першым хлопчыкам, які з’явіўся ў Імператарскай сям’і пасля 1965 года (з моманту нараджэння яго бацькі, прынца Акісіна). У студзені 2007 года прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў аб адкліканні прапановы па змене Закона аб Імператарскім доме, зробленай раней з мэтай ўключэння жанчын у парадак перахода ў спадчыну прастола. Прапанова было абумоўлена тым фактам, што на момант яго падрыхтоўкі ў абодвух сыноў імператара Акіхіта не было дзяцей мужчынскага полу.

З нараджэннем прынца Хісахіта шанцы яго кузіны, прынцэсы Айко — дачкі кронпрынца Нарухіта — заняць Хрызантэмавы трон здаюцца ўсё больш прывідныміhttp://www.info-japan.ru/index.php?view=news_news_full&newsId=3 В Японии появился на свет будущий император] Info-JAPAN.ru (7 верасня 2006 г.). Хоць гісторыі вядомыя восем імператрыц Японіі, якія кіравалі, яны лічыліся хутчэй рэгентшамі або апякункамі пры малалетніх нашчадках. Пераемнікі такіх правіцельніц, як правіла, выбіраліся з нашчадкаў імператара па мужчынскай лініі, ледзь тыя дасягалі паўналецця. Падобны факт служыць дадатковым аргументам для прыхільнікаў захавання традыцыі, згодна з якой, жанчыны выключаны з парадку японскага перахода ў спадчыну прастолаLife in the cloudy Imperial fishbowl The Japan Times (27 March 2007 г.) .

Спасылкі Афіцыйны сайт Агенцтва Імператарскага Двара

Катэгорыя:Каралеўскія дзеці Катэгорыя:Члены імператарскага дому Японіі