Бітва за Рас-Лануф — двухфазавая бітва за горад Рас-Лануф паміж прыхільнікамі і праціўнікамі лідара краіны Муамара Кадафі. Пачалася праз два дні пасля бітвы за Брэгу. Пасля заваёвы горада 4 сакавіка, паўстанцы прасунуліся яшчэ далей на захад, каб атакаваць Сірт, але былі адкінуты ўрадавымі войскамі, якія перайшлі ў контрнаступленне і да 11 сакавіка адваявалі большую частку Рас-Лануфа.
Бітва
Першы этап 4 сакавіка ўзброеныя як стралковай зброяй, так і артылерыяй паўстанцы выехалі на дзясятках аўтамабіляў з горада Марса-эль-БрэгаВ Триполи и Рас-Лануфе происходят столкновения оппозиционеров с военными — В мире — GZT.RU ў кірунку Рас-Лануфа. Па словах рэвалюцыянераў, лаялісты выкарыстоўвалі цяжкую зброю і верталёты, каб спыніць іх у адным кіламетры ад аэрапорта горада. Адзін паўстанец паведаміў, што бачыў як чатыры чалавекі перад ім забіла выбухам. Таксама мяцежнікі паведамілі, што салдаты з часцей, верных Кадафі і размешчаных на мясцовай ваеннай базе, дэзерціравалі і пераходзілі на іх бок.
У начны час сілам паўстанцаў удалося захапіць увесь горад, у тым ліку аэрапорт і ваенную базу. Пасля захопу базы апазіцыянеры сцвярджалі, што знайшлі целы 20 салдат, якія былі пакараны смерцю пасля таго, як адмовіліся адкрыць агонь па паўстанцкім сілам.
Загінулі, як паведамляецца, ад шасціDeath toll rises in east from fighting, blast | Reuters да 16 паўстанцаў, 31 паранены. Ад 2 да 25 салдат сухапутных войск Лівіі былі забіты, таксама загінулі 2 пілоты ВПС Лівіі.
Пры штурме горада паўстанцы актыўна выкарыстоўвалі артылерыюPhotoBlog — Heavily armed Libyan rebels clash with Gadhafi forces near Ras Lanuf (верагодна, безадкатныя 106-мм гарматы M40Arab Revolts & Revolutions: Libya (7) " Military In the Middle East) і РСЗА БМ-21 «Град»Libya unrest: dramatic pictures of the fighting near Ras Lanuf — TelegraphLibya unrest: dramatic pictures of the fighting near Ras Lanuf — Telegraph.
5 сакавіка Су-24 лівійскіх ВПС быў збіты недалёка ад Рас-Лануфа зенітным агнём з боку паўстанцаў.
Другі перыяд 6 сакавіка паўстанцы, якія надыходзілі з Рас-Лануфа да Сірта, трапілі ў засаду, якую ўчынілі войскі Кадафі ў Бін-Джавадзе, і панеслі цяжкія страты. Пасля гэтага яны паспешна адступілі да Рас-Лануфа.
На працягу наступных трох дзён адбываліся пастаянныя паветраныя, танкавыя і ваенна-марскія бамбардзіроўкі пазіцый апазіцыянераў у Рас-Лануфе, пры гэтым 20 паўстанцаў былі забіты і па меншай меры 65 атрымалі раненні.
10 сакавіка ў ВBC паведамілі, што войскі, верныя Муамару Кадафі, атакавалі пазіцыі паўстанцаў у горадзе Рас-Лануф. Сілы Кадафі атакавалі горад пры падтрымцы танкаў і артылерыі з захаду і поўдня, караблі абстралялі яго з поўначы, з боку мора, у той час як урадавыя самалёты бамбілі з паветра. Паўстанцкія падмацаванні з усходу спрабавалі прабіцца ў Рас-Лануф на дапамогу, але былі неадкладна атакаваны, і камандзір паўстанцаў пасля паведаміў, што дзясяткі яго байцоў былі забіты і многія іншыя прапалі без вестак. У той жа вечар большасць мяцежных атрадаў адступілі з горада і паспрабавалі стварыць лінію абароны на ўсход ад яго, а некаторыя байцы апазіцыі працягвалі аказваць супраціў у Рас-Лануфе. Як мінімум чатыры байцы апазіцыі былі забіты ў ходзе баявых дзеянняў, 36 былі паранены і 65 зніклі без вестак.
Да вечара 10 сакавіка ўсе асноўныя інфармагенцтвы паведамілі, што горад паў, а вялікая колькасць паўстанцаў забіта або захоплена ў палон. Урад Кадафі заявіў, што каля 1 500 паўстанцаў былі захоплены ў палон. Пасля бою праціўнікі Кадафі параілі грамадзянскім асобам пакінуць зону вакол Брэгі ў чаканні працягу наступлення з боку ўрадавых сіл.
11 сакавіка ўрадавыя войскі пачалі зачыстку горада: 150 салдат пры падтрымцы 3-х танкаў дайшлі да цэнтра Рас-Лануфа. У той жа час чатыры транспартных судна падышлі з мора і выгрузілі 40-50 салдат кожны на пляжы побач з гатэлем Fadeel. Яны задушылі апошнія ачагі супраціўлення паўстанцаў, якія не адступілі з Рас-Лануфа ў папярэдні дзень. Урадавыя войскі занялі жылы раён, а мяцежнікі працягвалі ўтрымліваць нафтавы порт на працягу некалькіх гадзін, пасля чаго яны адступілі на ўсход ад горада. Тым не менш, у другой палове дня паўстанцы перагрупаваліся і перайшлі ў контрнаступленне, выбіўшы лаялістаў з усходняй часткі Рас-Лануфа. Салдаты ўрада замацаваліся ў заходняй частцы горада і неўзабаве разбілі паўстанцаў.
12 сакавіка паўстанцы пакінулі пазіцыі побач з горадам і адступілі ў другой палове дня ў горад Укяла на захад ад Брэгі. Лідары ПНС пацвердзілі, што войскі Кадафі адкінулі іх на 20 км ад горада і захапілі нафтаперапрацоўчы завод. Пазней на працягу дня ўрад арганізаваў паездку для замежных журналістаў у горад для пацверджання таго, што ён кантралюе яго.
Наступствы Пасля бітвы лаялісты замацаваліся ў Рас-Лануфе і сталі прасоўвацца далей на ўсход, атачыўшы гарады Брэга і Адждабія, а потым дайшоўшы да Бенгазі. Тым часам 19 сакавіка ААН санкцыянавала ваеннае ўмяшальніцтва ў вайну. Дзякуючы паветраным ударам сіл кааліцыі паўстанцы змаглі адкінуць лаялістаў і вярнуць шэраг гарадоў. 27 сакавіка, наступаючы на Сірт, мяцежнікі зноў увайшлі ў Рас-ЛануфLive Blog Libya — March 27 | Al Jazeera Blogs Ras Lanouf aux mains des rebelles libyens | Humanite. Аднак праз тры дні ўрадавыя войскі перайшлі ў контратаку і 30 сакавіка выбілі паўстанцаў з гораду.
У жніўні, пасля падзення Трыпалі, сілы апазіцыі вярнулі кантроль над Рас-Лануфам, але затым 12 верасня па меншай меры 15 байцоў ПНС былі забіты падчас нападу байцоў Кадафі. Двое з іх пры гэтым былі паранены.
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Рас-Лануф Катэгорыя:Сакавік 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі