Пётр Сцяпанавіч Грунто́ў ( — ) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Член-карэспандэнт Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі, Транспартнай акадэміі Украіны, член Інтэрнацыянальнага інстытута менеджмента ЗШАЗнаменитые люди Гомельщины .

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Гарнова Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. у Беларускім універсітэце транспарту, у 1986—1996 гг. яго рэктар.

Навуковая дзейнасць П. С. Грунтову належаць працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначным транспартам, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных сродкаў. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац.

Сярод апублікаванага: Эксплуатационная надежность станций. — М., 1986.; Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. — М., 1994. (у сааўтарстве).

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Прэмія Савета Міністраў СССР 1989 г. Значкі «Ганаровы чыгуначнік», «За выдатныя поспехі ў рабоце»

Літаратура  — С. 465.

Спасылкі БелГУТу — 65 // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту Знаменитые люди Гомельщины Прыдзвінскі край. Гісторыя і сучаснасць // Сайт ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту