Ё́дзіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ёдзічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, таксама скасаваны хутар Міляцічы, усе населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Бераставіцкаму пассаветуРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе