Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вархі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паташнянскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паташня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Некаторы час цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Ерамеева. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ПаташняУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Варахобы, Васькіна, Міхалі, хутар Міхалі, Петракі, Сяльцо і пасёлак цагельнага завода)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска РадзюкіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 43 населеныя пункты. 4 красавіка 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ВархіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 7 жніўня 1979 года скасавана вёска СураўніРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., 11 красавіка 2013 года — станцыя ПрудокРешение Городокского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 162 О территориальных единицах Городокского района, 29 верасня 2017 года — вёска МініныРешение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района , 24 верасня 2021 года — вёска КажамякіРешение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района , 29 снежня 2022 года — вёскі Барысенкі, Зуі 1 і МамчыкаваРешение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района, 28 чэрвеня 2024 года — вёска ВысотыРешение Городокского районного Совета депутатов от 28 июня 2024 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Городокского района Витебской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек, з іх 89,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1449 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Первомайский сельский Совет
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе