Другая бітва за Эз-Завію — бітва за горад Эз-Завія падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Сітуацыя 13 жніўня паўстанцы пасля начнога штурму авалодалі горадам Гар’ян — найбуйнейшым горадам у гарах Нафуса, што знаходзіцца на найважнейшай дарозе з Трыпалі на поўдзень. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Зінтанскага ваеннага камандавання Фатх-эль-Айіб. Сілы апазіцыянераў зайшлі ў горад з паўночнага боку. Па словах Фатх-эль-Аіба, штурм горада і сутыкненні «з рэшткамі войскаў рэжыму» працягваліся 4 гадзіны, затым ўрадавымі сілы адступіліRevolutionaries claim capture of gateway to Tripoli//Libya TV, 13 August 2011.
Пасля Гар’яна паўстанцы працягнулі развіваць наступленне на Эз-ЗавіюTarek Amara, Missy Ryan,Robert Birsel, Joseph Nasr, Douglas Hamilton, Angus MacSwan Libyan rebels advance on Zawiyah, battle in Brega //Reuters, 13 August 2011. Стратэгічнае значэнне горада было абумоўлена магчымасцю блакаваць пастаўкі забеспячэння войскаў Кадафі з ТунісаLibyan rebels 'take Az-Zawiyah'//Youtube.
Бітва Увечары 13 жніўня з’явіліся першыя паведамленні аб тым, што перадавыя часці паўстанцаў увайшлі ў горад. Хоць прадстаўнік урада Лівіі ў Трыпалі заявіў, што «вельмі малая група паўстанцаў увайшла ў Эз-ЗавіюLibya conflict: Rebels battle Gaddafi troops in Zawiya //BBC News Africa,14 August 2011, але была спынена нашымі ўзброенымі сіламі», шэраг інфармагенцтваў пацвердзіў развіццё наступленне рэвалюцыянераў у самім горадзе. Карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Associated Press, які ўвайшоў у горад з атрадам мяцежнікаў, паведамляў, што «сотні жыхароў выйшлі на вуліцу, сустракаючы паўстанцаў»Scènes de liesse des libyens à Ennasr Tunis //Youtube. Затым, па словах карэспандэнта, пачаўся бой з контратакуючымі часцямі ўрадавых войскаўKarin Laub Heavy clashes as Libyan rebels enter Zawiya //Forbes, 13 August 2011.
14 жніўня Ваенны Савет Зінтана абвясціў аб узяцці горада Сарман на ўзбярэжжы Міжземнага мора, за 10 км на захад ад Эз-ЗавііRebels say capture another town west of Tripoli معركة تحرير صرمان 14 8 11//Youtube. Адначасова ў самой Эз-Завіі вяліся баі паміж рэвалюцыянерамі і войскамі Кадафі, якія атрымалі падмацаванні з Трыпалі. Паведамлялася пра мінамётны агонь і вялікую колькасць снайпераў на дахах вышынных дамоўLibyan rebels make western gains//Youtube.
15 жніўня з’явіліся першыя паведамленні паўстанцаў аб баях у СабрацеMichael Georgy Libyan rebels fly flag over key town near Tripoli//The Vancouver Sun, 14 August 2011 і Эль-АджэйлацеColonel Jomaa Ibrahim has told Al Jazeera that «opposition fighters are in control of Az Zawiyah, surman, Agilette and Gharyan. There are clashes in Az-Zawiyah and Gharyan as opposition forces are pushing pro-Gaddafi forces out». //Al Jazeera Blogs, 14 August 2011, размешчаных на захад ад горада СарманLibya shows signs of slipping from Muammar Gaddafi’s grasp//War & Peace in the Middle East, 15 August 2011. У гэты ж дзень паўстанцы заявілі, што ім удалося адбіць ва ўрадавых войскаў горад Тыджы — апошні аплот лаялістаў у раёне гор НафусаVideo: Revolutionaries prepare for Tiji //Libya February 17th, 15 August 2011 LIVE Libyan Unrest //Feb 17 Libya News, 15 August 2011 ثوار ليبيا يحتفلون بالسيطرة على بلدة تيجي في الجبل الغربي //Akhbar Al Aan, 16 August 2011 і пачаць баі за Бадр — горад, які адкрывае шлях да прыбярэжнага горада Зувара, населенаму, як і горы Нафуса, пераважна амазігамі.
16 жніўня прадстаўнік паўстанцаў пацвердзіў інфармацыю аб узяцці горада Тыджы і заявіў, што цяпер баі вядуцца за суседні (17 км ад Тыджы) горад Бадр, з якога напярэдадні вёўся абстрэл пазіцый паўстанцаў. Ён таксама пацвердзіў, што ідуць баі за нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Завіі, а ўрадавыя войскі кантралююць прыблізна 30% горада, у асноўным — усходнія і паўночна-ўсходнія ўскраіныKarin Laub Gadhafi’s troops use hospital as base, doctors say //Associated Press, (via Yahoo! News) 16 August 2011 .
18 жніўня паўстанцы захапілі нафтаперапрацоўчы завод Эз-Завіі, адначасова журналісты пацвердзілі, што Гар’ян таксама знаходзіцца пад кантролем іх сілUlf Laessing, Yvonne Bell «Libyan Rebels Seize Refinery, Eye Tripoli» // Reuters, 18 August 2011..
19 жніўня прадоўжыліся баі ў цэнтры Эз-Завіі. Пазіцыі паўстанцаў, а таксама бальніцы і іншыя будынкі абстрэльваліся мінамётамі, артылерыяй і цяжкімі кулямётамі, аднак з надыходам цемры паўстанцам атрымалася выцесніць урадавыя войскі з шматпавярховай гасцініцы і цэнтральнай плошчы горада. Авіяцыя НАТА працягнула наносіць ўдары па падмацаванні праціўніка, якое рухалася да Эз-Завіі з боку Трыпалі Karin Laub «Libya Rebels Close in on Gadhafi, Seizing Key Town»// Associated Press (via Yahoo! News), 19 August 2011 Alex Crawford. «Libya: Rebels Take Martyr Square in Zawiyah»// Sky News, 19 August 2011 «Libyan rebels capture city near Tripoli». Al Jazeera, 19 August 2011.
20 жніўня паўстанцы цалкам авалодалі Эз-ЗавіяйBattle for Libya: Latest from Az Zawiyah and Zlitan // Youtube, разгарнуўшы наступленне на Трыпалі (50 км ад Эз-Завіі)Libya rebels take Zawiyah // Reuters, 20 August 2011. Неўзабаве пачаўся штурм сталіцы.
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Эз-Завія Катэгорыя:Жнівень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі