Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (, Пружаны — , Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.

Біяграфія У час Першай сусветнай вайны, з 1915 года разам з сям’ёю быў у бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям’я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам.

Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1928 годзе. Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь (Белая Русь), як сваеасаблівая цэльнасць з антрапагеаграфічнага пункту гледжання. (З увагай да гісторыі і этнаграфіі)». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў ПразеСлавянскай бібліятэцы….

Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў.

Заўчасна памёр ад сухотаў года ў Вільні. Пахаваны на гарадскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»).

У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш.

Творы Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933.

Літаратура

Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.; Пракаповіч Н. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан // Газета для вас № 02 (680). 2009, 9-16 студз. Славянскай бібліятэцы ў Празе — 80 гадоў // Беларуская служба Радыё "Свабода". 2007, 2 крас.

Катэгорыя:Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу