Шумяцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтар — гарадскі пасёлак Шумячы.
Геаграфія Плошча раёна — 1367,71 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўльскім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Беларуссю.
Раён размяшчаецца Асцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Буйныя рэкі: Асцёр, Сож, Шумячка.
Гісторыя Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторый Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).
Беларуская дыяспара У раёне з 2016 года дзейнічае філіял грамадскай арганізацыі нацыянальнай-культурнай аўтаноміі беларусаў, старшыня якой Леанід Міхайлавіч Долусаў.
Муніцыпальныя-тэрытарыяльнае падзел З 2006 года ў Шумяцкім раёне 140 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і сямі сельскіх паселішчаў: № Гарадское і сельскія паселішчы Адміністрацыйны цэнтр Колькасцьнаселеныхпунктаў Насельніцтва Плошча,км² 1 Шумяцкае гарадское паселішча пгт Шумячы 1 3817 7,31 2 Надзейкавіцкае сельскае паселішча вёска Надзейкавічы 20 500 207,30 3 Азёрнае сельскае паселішча вёска Азёрная 37 945 217,14 4 Первамайскае сельскае паселішча сяло Первамайскі 13 1702 279,49 5 Панятоўскае сельскае паселішча станцыя Панятоўка 17 708 139,44 6 Рускаўскае сельскае паселішча сяло Рускае 21 670 136,09 7 Снегіроўскае сельскае паселішча вёска Снегіроўка 22 714 233,00 8 Студзянецкае сельскае паселішча вёска Студзянец 9 319 149,85
Эканоміка У раёне маюцца радовішчы лёгкоплавких глін катэгорыі «А» для выпуску цэглы маркі 150—200, выпрацоўка пры вырабе 15 млн шт. у год — праз 70 гадоў.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і зерневодстве, ільнаводстве, вырошчванні бульбы. Прамысловасць: Першамайскі шкляны завод (заснаваны ў 1879 годзе), ільнозавод, спіртзавод, хлебакамбінат.
Славутасці У раёне знаходзяцца 494 кургана (па берагах рэк). Помнік прыроды мясцовага значэння — гай Карэльскай бярозы каля вёскі Вігурына Паляна.
Культавыя славутасці У вёсцы Дубавіцы паўразбураная царква канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, стылізаваная пад XVIII стагоддзе.
Транспарт Аўтадарога «Масква-Варшава» (Варшаўская шаша). Чыгунка Рослаўль — Магілёў.
Асобы Змітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці