Сасновабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — рабочы пасёлак Сасновы Бор. Знаходзіцца на поўдзень ад горада Светлагорск.

Гісторыя 26 верасня 2006 года ў падпарадкаванне Сасноваборскага пасялковага Савета перададзена вёска Асінаўка, якая ўваходзіла ў склад Асташкавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 1 снежня 2009 года да Сасноваборскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Печышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области .

12 лістапада 2013 года Сасноваборскі пасялковы савет пераўтвораны ў Сасноваборскі сельсавет, таксама ў яго склад з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска УзнажРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области.

Насельніцтва Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 2579 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,1 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 3005 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе